



Вінілавы дыск N.R.M. “Тры чарапахі” з адмысловым мастэрынгам.
Запланаваны наклад вінілавага выдання – 300 асобнікаў.
Тэрмін вытворчасці – каля трох месяцаў.
Альбом упершыню выдадзены ў кастрычніку 2000.
Склад гурта на той момант:
Лявон Вольскі – спеў, гітара
Піт Паўлаў – гітара
Юрась Ляўкоў – бас-гітара
Алег “Алезіс” Дземідовіч – бубны
Запіс і звядзенне песень – Генадзь “Gena Dee” Сыракваш на студыі X-Noise Factory
Запіс інтэрмедый – Анатоль “Граф” Додзь на студыі “Радыё Рацыя”
Арыгінальная вокладка:
Ідэя, макет – Алег “Алезіс” Дземідовіч
Дызайн – Васіль Цітоў
Фота – Сяргей Кажамякін
Першае афіцыйнае выданне N.R.M. “Тры чарапахі” на вініле, прымеркаванае да 20-годдзя легендарнага альбома, які падарыў нам яскравы сплаў выбітных песень і гумарастычных інтэрмедый.
Хто з нас не спяваў “Тры чарапахі” сам? Хто з нас не чуў гэтую песню ад вулічных музыкаў? Хто з нас не казаў: “Але жыццё склалася так, што хрусць і папалам”?
Перавыданне аздоблена ў арыгінальных “сіне-чорных” колерах і складаецца з трох элементаў: вонкавы канверт (вокладка і заднік), унутраны канверт (фота гурта і тэксты песень), вінілавы дыск (чорны вініл, чырвона-чорная налепка).
Аўдыёмастэр адмыслова падрыхтаваны для вініла.